Ставоцкі сельсавет

From Вікіпедыя
Ставоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ставок
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 299
Код аўтам. нумароў 1

Ставо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ставок.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Лагішынскага сельсавета Лагішынскага раёна перададзена вёска Іванісаўка[1], якая ў 1980 годзе вернута ў склад Лагішынскага пассавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1512 чалавек[4], з іх 91,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 2,6 % — украінцы, 2,3 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1299 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 жніўня і 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.